Спадчына: Духавыя аркестры
Аўторак, 04 Люты 2025 16:06
31 студзеня 2025 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Віктара Аляксеевіча Парыцкага (1925–2017), музыканта, хармайстра, дырыжора духавых аркестраў
Віктар Аляксеевіч Парыцкі нарадзіўся 31 студзеня 1925 г. у сяле Паланістае Галаванеўскага раёна Кіраваградскай вобласці Украінскай ССР. Ад бацькі пераняў любоў да музыкі, бацька вучыў яго іграць на скрыпцы, а Віктар самастойна асвоіў мандаліну, балалайку, гітару, духавыя інструменты.
Пятніца, 21 Май 2021 16:58
24 красавіка 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Барысавіча Коваля (1951), музыканта, дырыжора
Валерый Барысавіч Коваль нарадзіўся 24 красавіка 1951 г. у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. Бацька ў маладосці іграў на кларнеце, дзядзя — на гармоні, маці добра спявала, але спецыяльнай музычнай адукацыі яны не мелі. У чацвёртым класе Валера Коваль прыйшоў у школьны духавы аркестр, з таго часу яго лёс стаў звязаны з музыкай.